становление героя

Комментарий к книге Госпожа Бовари

Avatar

Anett99

Какие же мы смешные, что в XIII, что в XXI веке -слепые и глупые. А самое страшное, что мы не меняемся!

Андрей Платонов, Маркун
Дмитрий Воронин, Высокий замок
Александр Козачинский, Зеленый фургон
Борис Пильняк, Без названия
Андрей Платонов, Дерево Родины
Андрей Платонов, Семен
Татьяна Мудрая, Меч и его палач
Максуд Ибрагимбеков, В аду повеяло прохладой
Джек Лондон, «Король греков»
Андрей Платонов, Дед-солдат
Андрей Платонов, Еще мама
Мария Некрасова, Банка с привидениями
Варлам Шаламов, Лучшая похвала
Алесь Адамович, Хатынская повесть
Андрей Платонов, Крестьянин Ягафар
Лорел Гамильтон, Мика
Дарья Ива, Академия Космических Хранителей. Елисей и ожившая планета
Гюстав Флобер, Госпожа Бовари
Андрей Платонов, Домашний очаг
Андрей Платонов, На Горынь-реке

Рецензия на книгу Госпожа Бовари

Avatar

Ales_Moyski

Гюстава Флабэра лічаць заснавальнікам натуралізму, якому ўласціва не выказаваць аўтарскую пазіцыю ў адносінах тых ці іншых праблем. Паспрабую таксама распавесці пра раман "Спадарыня Бавары", не выказаўшы сваёй ацэнкі. Рэцэнзіі без ацэнкі не бывае! - скажаце вы і будзеце мець рацыю, але ж паспрабуем.

Бялявасць яе паўзногцяў уразіла Шарля, які захапіўся ёю. Гэтыя бліскучыя, звужаныя ў канцы нагаткі былі адпаліраваны лепей за дзьепскую слановую костку і падстрыжаны ў выглядзе мандалін... Тонкая лінія прамога прабору, што ледзь заўважна падымаецца ўверх адпаведна будове чэрапа, падзяляла яе валасы на два цёмных бандо, што пакідаюць бачнымі толькі кончыкі вушэй, прычым кожнае з гэтых бандо падавалася нечым цэльным - да гэтага яе валасы былі тут гладка зачасаны, а на скроні яны набягалі хвалямі, ззаду ж зліваліся ў пышны шыньён, - такой прычоскі вясковаму ўрачу ніколі яшчэ не даводзілася бачыць.

Гэта руплівае апісанне знешнасці Эмы, якая яшчэ стане спадарыняй Бавары. У рамане ёсць і іншыя неадназначныя персанажы. Заўважылася мной супрацьпастаўленне святара ў Ёнвіле, які не ўжывае спіртнога, што на думку аптэкара Амэ ўласціва ўсім святарам, і самога аптэкара. Амэ не верыць у бога, дакладней, верыць у бога, у якога верылі Сакрат, Леанарда да Вінчы і інш. Ён хутчэй фізік, чым лірык, але мае вялікую бібліятэку і тонкі мастацкі густ.
Што тычыцца спадарын Баврары, то ў параўнанні з мужам Шарлем, яна не любіць вёску. Для мяне вёска - гэта самае чыстае і свежае паветра, музыка ў кожным лясным гуку, смак сцюдзёнай калодзежнай вады і інш., а, напрыклад, Андрэй Федарэнка ў "Мяжы" не мог зразумець, чаму ўсіх пісьменнікаў цягне жыць у вёску. Спадарыню Бавары ж у царкве цікавілі кветкі, у музыцы - словы рамансаў, у кнігах - хваляванні і жарсці. Яна любіла раманы Вальтэра Скота, а Шарль не адпавядаў рыцарскім рысам, мова яго плоская, у тэатр не ходзіць, фехтаваць не ўмее, таму жока пачынае захаплецца маркізам. Парываюся звычайна ў такіх раманах выказаць негатыўную ацэнку, але ў Флабэра нешта ёсць такое (назавём гэта натуралізмам), што прымусіла дачытаць раман да канца, і нізкую адзнаку не магу паставіць за раман і зусім не з-за таго, што абяцаў не ацэньваць. Я паглыбіўся ў думкі гераіні, паспрабаваў зразумець жаночыя ўчынкі і выявілася, што спадарыня захаплялася не віконтам, не Леонам, не Радольфам, а тым свецкім, што яны прыўносілі ў яе жыццё. Эма Бавары можа падацца брыдкай, але давайце не будзем судзіць яе, бо ўсё роўна нічога не атрымаецца, маўляў, самі не без граха, Назавём гэта звычайнымі чалавечымі інстынктамі.

Калі нам хочацца крануць сваёй музыкай зоркі, у нас атрымліваецца сабачы вальс.
Боевики
Детективы
Детские книги
Домашние животные
Любовные романы