нигилизм

Комментарий к книге Отцы и дети

Avatar

elvesta

Помню мне в детстве постоянно повторяли: вот подрастешь, прочитаешь "Отцы и дети" Тургенева и поймешь в чем дело.
"Понять в чем дело" я смогла и без Тургенева, но зато от него я узнала о многом до тех пор для меня сокрытом.
Он написал вечную историю отношений между поколениями, которая может каждый раз трактоваться на свой лад, в то время как суть ее будет оставаться неизменной.
"Отцы и дети!, а именно Базаров - учат многому.

Иван Тургенев, Накануне. Записки охотника (сборник)
Иван Тургенев, Отцы и дети
Иван Тургенев, Дворянское гнездо. Отцы и дети (сборник)
Лотреамон, Песни Мальдорора

Рецензия на книгу Отцы и дети

Avatar

Ales_Moyski

Ты отрицаешь солнце
Тебе милей гробы.
Ты думаешь, что люди -
Поганые грибы...
С. Міхалок

Людзі, што дрэвы ў лесе: ніводны батанік не стане займацца кожнаю асобнаю бярозаю.
Я. Базараў "Бацькі і дзеці"



У рамане Івана Сяргеевіча Тургенева ўздымаецца праблема нігілізму і ўжо з-за гэтага яго варта прачытаць, бо нават сёння гэта мода вяртаецца і "нигилист-злобный глист" распаўсюджаная з'ява. Сам аўтар у спасылцы адзначае, што нігіліст - гэта чалавек, як адмаўляе (ад лац. nihil - 'нічога'); нігілізм - сістэма поглядаў, якая распаўсюджвалася ў сяр. ХІХ ст. У 60-я гг. ХІХ ст. праціўнікі дэмакратыі называлі нігілістамі ўсіх рэвалюцыянераў.
"Бацькі" называюць нігілістам чалавека, які нічога не прызнае (Мікалай Пятровіч Кірсанаў), які нічога не паважае (Павел Пятровіч Кірсанаў). "Дзеці" ж лічаць нігілістам чалавека, які да ўсяго ставіцца з крытычнага пункту гледжання. Нігіліст - гэта чалавек, які не схінецца ні перад якімі аўтарытэтамі, які не прымае ніводзін прынцып на веру, якой бы ні быў павагай гэты прынцып ахутаны (Аркадзь Кірсанаў). Тут першае непаазуменне "бацькоў" і "дзяцей" у пытанні нігілізму і асобы Яўгена Базарава.
Я. Базараў - асноўны прадстаўнік "дзяцей" - асоб прагрэсіўнага мыслення, якія лічаць, што кожны чалавек павінен сам сябе выхоўваць. Я. Базараў займаецца навукай і гэта для го асноўная мэта. Яму не да сентыментальнасці М. Кірсанава:

- Гэта ўсё рамантызм, лухта, гніллё, мастацтва. Пойдзем лепш глядзець жука Dytiscus marginatus...
Гэтая апошняя фраза, відаць, не спадабалася Базараву; ад яе патыхала філасофіяй, гэта значыць рамантызмам, бо Базараў і філасофію называў рамантызмам, але не палічыў за патрэбнае абвяргаць свайго маладога вучня.


Паспрабую назваць канкрэтныя пытанні, у якіх разыходзяцца погляды "бацькоў" і "дзяцей":
1. Выкарыстанне іншамоўных слоў і выразаў:
- старыя ўспрымаюць як даніну модзе;
- маладыя, як Я. Базараў, лічаць, што рускаму чалавеку яны і дарма не трэба;
2. Стаўленне да прынцыпаў, традыцый:
- "бацькі" лічаць, што без іх і дыхнуць нельга;
- "дзеці" адмаўляюць усё, што было да іх;
3. Стаўленне да мужыкоў:
- П. Кірсанаў і размаўляць з імі не ўмее;
- Я. Базараў просты ў адносінах з мужыкамі, але таксама не лічыць за людзей і рэзка размяжоўвае інтэлегента і селяніна;
4. Стаўленне да мастацтва:
- "бацькі" цытуюць А. Пушкіна, А. Грыбаедава і інш.
- нігілісты не прызнаюць музыку і літаратуру.
Маюцца ў творы і тыпічныя для І.Тургенева вобразы ракавой жанчыны Ганны Сяргееўны Адзінцовай і "тургенеўскай дзяўчыны" Фенечкі, якая засталася сіратой і сарамліва жыла са старым прыхільнікам М. Кірсанавым. Вакол гэтых асоб разварочваюцца меладраматычныя падзеі з інтрыжкамі, трапяткімі прызнаннямі і нават дуэлямі, але гэта не люблю аналізаваць. Пакіну гэту місію сентыментальным дзяўчатам, якім, безумоўна, стане цікава, што станецца з Я. Базаравым у канцы кнігі.


- Ёсць нешта падобнае ў лёсе твайго дзядзькі і Базарава, - адзначае Кацярына. - Адрозненне толькі ў тым, што дзядзька жывы.
- Ці жывы?
Боевики
Детективы
Детские книги
Домашние животные
Любовные романы